Усе ведаюць, што я кахаю Беларусь. Але сумная рэальнасьць такая, што ва Ўсходняй Азіі беларусы – велізарная рэдкасьць. Адзінае нават аддаленае паселішча, дзе ёсьць некалькі шанцаў сутыкнуцца зь імі, Іркуцк з-за малюсенькай беларускай супольнасьці, і нават там большы шанец каб знайсьці Буратаў ці Эвэнкаў. Цікава, што беларуская абшчына Іркуцка мае сваю арганізацыю, вядомая як Таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага, названае ў гонар беларускага вучонага, які актыўна дзейнічаў у Сыбіры ў XІX-ым стагодзьдзі ды якога, на жаль, часта лічаць польскім. У цэлым, беларуская прысутнасьць ў гісторыі Ўсходняй Азіі нязначная. Тым ня менш, калі я разважаю над гісторыяй Усходняй Азіі, прыходзяць у галаву тры беларусы.
Мікалай Канстанцінавіч Судзілоўскі быў беларускі філёзаф, прыродазнаўца, рэвалюцыянэр і ўдзельнік грамадзка-палітычных рухаў шматлікіх краінаў. Ён быў Прэзыдэнтам Сэнату Гавайскіх астравоў, калегіяльнай урадавай установы гэтай фэдэральнай тэрыторыі ЗША. Але Судзілоўскі рашуча ўключыўся ў барацьбу за незалежнасьць мясцовых жыхароў. Пасьля выхаду ў адстаўку з паста сэнатара Гавайскіх астравоў, ён жыў у Японіі, дзе арганізаваў камітэт дапамогі расейскім ваеннапалонным расейска-японскай вайны, распаўсюджваў сярод іх прапаганду ды стварыў для непісьменных салдат школы. Ён таксама працаваў на Філіпінах, перш чым вырашыў пасяліцца зь сям’ёй у кітайскім горадзе Цяньцзынь, дзе працаваў урачом. Ён нарадзіўся у Магілёве ў беларускай шляхецкай сям’і. Усё жыцьцё ён супрацьстаяў Расейскай Імпэрыі ды яго родную сястру Яўгенію нават арыштавалі за рэвалюцыйную прапаганду. Але на жаль, звычайна называюць яго палякам альбо расейцам, і нават артыкул у ангельскай Вікіпэдыі піша яго імя ды прозьвішча ў расейскай форме, каб засланіць яго сапраўднае нацыянальнае паходжаньне.
Той тыран Цьзян Цьзінга, які атрымаў сваё становішча праз непатызм (сын Чан Кайшы; прэзыдэнт Тайваня 1978 ~ 1988; жаласны кіраўнік сакрэтнай паліцыі, які карыстаўся адвольнымі арыштамі ды катаваньнямі, каб дапамагчы свайму бацьку кіраваць) пашчасьціла мець беларускую жонку (Фаіна Іпацьеўна Вахрава), і мне надта прыкра, што ён нават не вывучаў яе мову, калі я зь 2012-га году самастойна вывучаў беларускую мову з-за маёй прыхільнасьці да беларускіх дзяўчат. Цікава, што Вахрава, была, мабыць, адзінай беларускай, якая засвоіла адзін з дыялектаў Ўу-кітайскай. Гэта была мова, на якой яна размаўляла ў Нінбо. Гэта было яшчэ да таго як яна навучылася мандарынскай кітайскай, альбо, магчыма, яна вывучыла ўу-кітайскую замест мандарынскай. Але яна, на жаль, выхоўвала дачку на расейскай мове, а не на беларускай (а мандарынскай, хутчэй за ўсё, дачка навучылася ад бацькі).
Нічога не сказаць пра тое, што само стварэньне КНДР – праца амбіцыйнага беларускага генэрала, дзеяньані якага дынастыя Кіма літаральна сьцерла ды ўзяла на сябе заслугу.....
Гэты хлопец. Ангельская (https://en.wikipedia.org/wiki/Terenty_Shtykov), карэйская (https://ko.wikipedia.org/wiki/%ED%85%8C%EB%A0%8C%ED%8B%B0_%EC%8B%9C%ED%8B%B0%EC%BD%94%ED%94%84) ды японская (https://ja.wikipedia.org/wiki/%E3%83%86%E3%83%AC%E3%83%B3%E3%83%81%E3%83%BC%E3%83%BB%E3%82%B7%E3%83%A5%E3%83%88%E3%82%A3%E3%82%B3%E3%83%95) вэрсыі Вікіпэдыі выкарыстоўваюць расейскую форму яго імя ды прозьвішча, і толькі беларуская карыстаецца сваёй: Цярэнцій Фаміч Штыкаў (https://be.wikipedia.org/wiki/%D0%A6%D1%8F%D1%80%D1%8D%D0%BD%D1%86%D1%96%D0%B9_%D0%A4%D0%B0%D0%BC%D1%96%D1%87_%D0%A8%D1%82%D1%8B%D0%BA%D0%B0%D1%9E). Гэта й ускладніла сытуацыю.
Я шчыра зьдзіўлены, што Беларусь сёньня мае амаль нулявы ўплыў у Паўночнай Карэі, калі менавіта беларускі генэрал, які фактычна быў кіраўніком дзяржавы на працягу 3 гадоў, забясьпечваў пазыцыю дынастыі Кіма ў якасьці вечных лідэраў, прадстаўляў СССР у перамовах з ЗША, правёў першыя буйныя зямельныя рэформы ды нават пераканаў Сталіна пачаць Карэйскую Вайну. Экспарт з Паўночнай Карэі Андрэй Ланькоў кажа, што ён зьяўляецца самым уплывовым замежнікам у гісторыі Карэі за межамі японскіх каляніяльных чыноўнікаў. Але нават я, сапраўдны беларусафіл, які таксама любіць карэйскую гісторыю, нават ня ведаў пра яго існаваньне да канца 2018-га году, хутчэй за ўсё таму, што падчас апошняга сэмэстара бакаляўра я праходзіў прасунуты курс карэйскай гісторыі (і нават тады яго нават не адзначалі ні разу на ўроку, ні ў адным з абавязковых чытаньняў).
Сапраўды сумна, што ўплыў беларусаў на гісторыю Ўсходняй Азіі прыкрываецца альбо ігнаруецца. І нават калі тыя зьвяртаюць на сябе ўвагу, людзі неадукаваныя называюць іх «польскімі» ці «расейскімі», напрыклад старонка Вікіпэдыі «Russians in China», у якой пералічваецца Фаіна Вахрава, нягледзячы на тое, што яна была з Воршы, горада ў Беларусі, які адзін з маіх беларускіх сяброў канкрэтна рэкамэндаваў мне як месца, дзе я магу сустрэць больш беларускамоўных.
Трэба выкрыць праўду пра беларусаў як у гісторыі Ўсходняй Азіі, так і ў гісторыі сьвету. Мы павінны захаваць беларускасьці ды будучыню для беларускамоўных!
[deleted]